У Слоніме пабудуюць новае інфекцыйнае аддзяленне цэнтральнай раённай больніцы. Нядаўна Слонім наведалі кіраўнікі Гарадзенскай вобласці Каранік і Караеў. Яны сустрэліся з начальнікамі Слонімскага раёну, дзе і была зацверджана канцэпцыя будаўніцтва.

Будаўніцтва новага інфекцыйнага аддзялення на 20 ложкаў (ці не замала для цэлага раёну, асабліва ў перыяд пандэміі?) па вуліцы Войкава, 51А. Праектна-каштарысная дакументацыя распрацаваная ў снежні 2022 году, цяпер праходзіць дзяржаўную экспертызу. На працы вылучана 3 мільёны 800 тысяч беларускіх рублёў.