
У Польшчы адменяць аўтаматычнае падаўжэнне дзеяння візаў і відаў на жыхарства, якое ўвялі яшчэ ў 2020 годзе з-за пандэміі COVID-19. Змены адбудуцца з 24 жніўня 2023 года. Гэта прадугледжваюць падпісаныя прэзідэнтам Польшчы змены ў «Закон аб дапамозе грамадзянам Украіны ў звязку з узброеным канфліктам на тэрыторыі гэтай краіны» і некаторыя іншыя законы.
Згодна з палажэннямі, якія прынялі ў Польшчы ў сакавіку 2020 года, калі тэрмін дзеяння дакументаў замежніка сканчаўся, то ён аўтаматычна працягваўся, пакуль не быў адменены стан пандэміі. Па новых правілах тыя, хто мае пратэрмінаваныя візы альбо карты побыту, павінны будуць легалізавацца цягам 30 дзён альбо пакінуць Польшчу.
З 24 жініўня 2023 года ў Польшчы адменяць:
- Падаўжэнне тэрміну падачы заявак на прадстаўленне іншаземцам відаў на жыхарства;
- падаўжэнне тэрміну дзеяння відаў на жыхарства;
- падаўжэнне тэрміну дзеяння часовых пасведчанняў асобы іншаземца (TZTC), выданых падчас працэдуры прадстаўлення міжнароднай абароны;
- падаўжэнне тэрміну дзеяння нацыянальных візаў і дазволаў на часовае пражыванне;
- падаўжэнне тэрміну выезду замежніка з тэрыторыі Польшчы.
Візы і карты побыту пачалі аўтаматычна падаўжаць праз эпідэмію каронавіруса ў сакавіку 2020 года. Замежнікі, якія ў час закрытых межаў змушаныя былі застацца ў Польшчы, не станавіліся такім чынам парушальнікамі. Усе візы і дазволы на жыхарства аўтаматычна працягвалі свой тэрмін дзеяння, пакуль гэтае рашэнне не будзе адменена. Аднак уладальнікі такіх пратэрмінаваных візаў абавязаны былі заставацца на тэрыторыі Польшчы і не маглі перамяшчацца па тэрыторыі іншых дзяржаваў Шэнгенскай зоны.