
Гарадзенскі абласны суд яшчэ 17 кастрычніка агучыў прысуды дванаццаці фігурантам “справы Аўтуховіча”. Грамадскую актывістку Вольгу Маёраву засудзілі да 20 гадоў калоніі. У зняволенні яе ўтрымліваюць ужо больш за два гады. Нядаўна яна даслала вестачку з-за кратаў:
“Усім удзячная да немагчымасці выказаць свае эмоцыі і пачуцці. Нізкі паклон і захапленне гатовасцю дапамагчы, нягледзячы ні на што!
…Думаю, што хутка буду дома. А калі памяшаюць нейкія неспадзяваныя абставіны — перажывём, калі выжывем”.
Вы можаце падтрымаць палітзняволеную пасылкамі, медыцынскімі баедэролямі, а таксама тэлеграмамі і лістамі салідарнасці.
Адрас для падтрымкі: Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Вольга Уладзіміраўна Маёрава