
Міністэрства ўнутраных спраў РБ зноў абнавіла спіс “экстрэмістаў”. Туды дадалі яшчэ 20 чалавек. У абноўлены спіс трапілі яшчэ двух чалавек з Гарадзеншчыны. Усяго зараз у гэтым дыскрымінацыйным і незаконным спісе ўжо 2370 чалавек.
Два новыя чалавекі-“экстрэмісты” з Гарадзенскай вобласці:
Сівук Валерый Часлававіч, быў засуджаны паводле прыговору суда Ленінскага раёну Гародні па ч.1 арт. 368, арт. 188 КК РБ – адбывае свой тэрмін зняволення. Прысуд ад 24 кастрычніка 2022 году: 1,5 году калоніі агульнага рэжыму.
Напісаць палітвязню: Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1.
Яфрэменка Алена Аляксандраўна, з Гародні, але грамадзянка Расейскай федэрацыі. Адбывае зняволенне паводле прыгавору суду Кастрычніцкага раёну Гародні паводле ч.1 арт. 342, ч.2 арт. 366 КК РБ. Месца зняволення і дакладны тэрмін невядомыя.