
Як паведаміў тэлеграм-канал “Задержания, суды в Лиде” 26 студзеня ў судзе Лідскага раёну быў засуджаны Юрый Брэйва.
За каментары ў сацыяльных сетках яму прысудзілі 2 з паловай гады калоніі. Карны прысуд аформіў суддзя Уладзімір Федаровіч.
Гэты вязень знаходзіцца зараз у Гародні.
Адрас для падтрымкі: Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Брэйва Юрыю Станіслававічу