
У некаторых беларускіх калоніях ёсць анлайн-крамы, праз якія можна набываць для вязняў прадукты харчавання, гаспадарчыя тавары, сродкі асабістай гігіены і побытавай хіміі, а таксама адзенне.
На дадзены момант вядома пра інтэрнэт-крамы ў шасці калоніях:
🔺Папраўчая калонія №2 (https://ik2mag.by/);
🔺Папраўчая калонія (https://ik3mag.by/)№3 (https://ik4-shop.by/);
🔺Папраўчая калонія (https://ik4-shop.by/)№4 (https://rup15mag.by/);
🔺Папраўчая калонія (https://rup15mag.by/)№15 (https://ik17mag.by/catalog);
🔺Папраўчая калонія (https://ik17mag.by/catalog)№17 (https://ik22mag.by/);
🔺Папраўчая калонія №22 (https://ik22mag.by/).
Каб зрабіць заказ адразу, трэба зарэгістравацца ў сістэме. Гэта могуць зрабіць толькі родныя, якія пацвердзілі сваё сваяцтва ў калоніі. Для рэгістрацыі неабходна далучыць фотаздымкі трох апошніх старонак пашпарту і ўвесці дадзеныя зняволенага. Пасля гэтага на электроную пошту прыйдзе ліст са спасылкай, па якой трэба будзе перайсці для пацвярджэння рэгістрацыі.
Замаўляць тавары можна толькі ў працоўны час крамы (удакладняць на сайце калоніі). Сэрвіс вельмі зручны тым, што ўсе прадукты застаюцца ў заводскіх пакунках. Але па парадах ад сваякоў вязняў, мясныя прадукты лепш вазіць самым, бо выбар у крамах часта малы.
Таксама адзначым, што ў некаторых калоніях можна замовіць падарункавы сертыфікат. Ёсць некалькі варыянтаў: яны адрозніваюцца па суме (ад 10 да 500 рублёў) і кілаграмах (ад 1 да 50 кілаграмаў). Але сертыфікат абавязкова трэба атаварыць цалком, каб не засталося ні капейкі. Пасля таго, як родныя яго аплацілі на сайце крамы, на пошту прыйдзе чэк. Зняволенаму таксама асабіста паведамляюць пра тое, што яму прыйшоў сертыфікат.
Скарыстацца сертыфікатам вязні могуць у час атаваркі, на якую яны ходзяць раз у 7-10 дзён. Набываць рэчы і прадукты яны могуць, пакуль не скончыцца ўказаная вага ці сума сертыфікату. Варта адзначыць, калі вязень замаўляе тавараў на меншую суму або вагу менш, чым указана ў сертыфікаце, то рэшта анулюецца і становіцца недаступнай.
Таксама можна набываць некалькі сертыфікатаў, якія падсумоўваюцца. Гэта зручна, калі сярод варыянтаў на сайце няма неабходнага. Прыкладам, калі 500 рублёў зашмат, а варыянту на 200 рублёў няма, то можна набыць два сертыфікаты па 100 рублёў.
💳Аплаціць можна картамі Visa, MasterCard (у тым ліку Maestro) і БЕЛКАРТ.
Адзначым, што пры карыстанні інтэрнет-крамы ў сваякоў не будзе магчымасці перадаць вітамінную перадачу, якая дазволена разам з рэжымнай. Бо іх можна передаваць толькі асабіста.
За кратамі знаходзяцца тысячы беларусаў, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы. Таму нагадваем вам пра практычны дапаможнік па перадачах у СІЗА і калоніі, які спросціць збор пасылак і перадач. Што класці ў перадачы, як іх перадаваць, якія лайфхакі ёсць – у актуальным дапаможніку ад “Вясны (https://spring96.org/be/news/104835)”.