Як паведамляе @viasna_brest, палітвязня Уладзіміра Гундара прымушалі распранацца і праводзілі асабісты вобшук перад уваходам у залу, дзе цяпер адбываецца азнаемленне з аўдыёзапісамі судовага працэсу па “справе Аўтуховіча”. Гундар з гэтым не пагадзіўся, таму напісаў адмову ад азнаямлення з аўдыё.

Нядаўна стала вядома, што супраць палітвязня, асуджанага да 18 гадоў калоніі, пачалі крымінальную справу за абразу пракуроркі Людмілы Герасіменкі па арт. 369 КК. Паводле жонкі Гундара, палітвязень адмовіўся ад дачы якіх-небудзь паказанняў па новай справе.

“Суд” над ім пачнецца ўжо 31 студзеня ў судзе Ленінскага раёна Гародні. Карны працэс будзе весці Алена Пятрова.

Адрас для падтрымкі: Турма № 1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Уладзімір Тадэвушавіч Гундар