
30 студзеня ў Гарадзенскім абласным судзе пачаўся карны працэс па справе смаргонскага лекара Яўгена Бужынскага. Ён быў затрыманы яшчэ 10 чэрвеня 2022 году. Працэс вядзе суддзя Ігар Собалеў.
Бужынскі – спецыяліст па ультра-гукавай дыягностыцы Смаргонскай цэнтральнай раённнай больніцы. Яму інкрымінуюць ажно 6 артыкулаў Крымінальнага кодэксу:
ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў абмежавальнага характару, якія скіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь);
ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці);
арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады);
ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні Лукашэнкі);
ч. 2 арт. 366 (гвалт альбо пагроза ў дачыненні службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, альбо іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак);
ч. 2 арт. 368 (абраза Лукашэнкі).
Прыпомнім, што нядаўна суддзя Ігар Собалеў засудзіў палітвязня Іллю Крачэўскага на восем гадоў і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма.