
76 іншаземцаў спрабавалі трапіць з Беларусі ў Польшчу ў нядзелю, 29 студзеня. Памежная служба паведаміла ў Twitter, што за ўсімі падзеямі назіралі аператары электроннай агароджы на польска-беларускай мяжы, і памежнікі затрымалі ўсіх іншаземцаў.
Да прыкладу, групу з шасці грамадзян Самалі і Емена затрымалі, калі тыя перайшлі памежную раку Ваўкушанку. А ў ваколіцах Крынак памежнікі затрымалі грузіна і ўкраінца, якія прыехалі, каб забраць з мяжы шасцярых грамадзян Эрытрэі. Каля Ліпска затрымалі ўкраінца, які хацеў забраць 14 мігрантаў – грамадзян Сірыі і Егіпта. З пачатку году польскія службы спынілі 1 тысячу 300 спроб нелегальнага перасячэння мяжы. Затрыманыя больш за 50 чалавек за судзейнічанне міграцыі.