
Пра гэта паведаміла “Газета Слонімская”.
У судзе Слонімскага раёна адбыўся разгляд адміністратыўнай справы па ч.2 арт. 19.11 КаАП РБ у дачыненні да мясцовага грамадскага актывіста Алеся Масюка. У віну яму ставілася тое, што некалькі гадоў таму ў Facebook ён паставіў «Падабаецца» на старонцы «Радыё Свабода» і іншых старонках, якія нядаўна былі ўнесены ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Масюк віну не прызнаў.
Алеся прызналі вінаватым і прызначылі штраф на 20 базавых велічынь (740 рублёў) з канфіскацыяй мабільнага тэлефона.
Паведамляецца, што ў ізалятары Масюк (у адрозненні ад астатніх) спаў на дошках, бо пасцель яму не давалі. Акрамя гэтага, яго два разы ноччу будзілі, патрабавалі падысці да дзвярэй і назваць сваё прозвішча, дату нараджэння і артыкул, па якім затрыманы.
Пасля выхаду з ІЧУ Алесь Масюк накіраваў скаргу ў пракуратуру на ўмовы ўтрымання. Масюк заявіў, што з рашэннем суда Слонімскага раёна катэгарычна не згодзен і збіраецца яго абскарджваць.