Старшыня Гарадзенскага абласнога суду Аляксандр Корзун даў інтэрв’ю галоўнаму ўладнаму медыйнаму органу – “Гродзенскай праўдзе”. Цягам апошніх трох гадоў абласны суд канчаткова пераўтварыўся ў палітычны карны орган. За гэты час у яго будынку і на выяздных паседжаннях былі засуджаныя дзясяткі грамадзян па крымінальных палітычна матываваных справах. У ліку найбольш гучных працэсаў – так званая “справа групы Мікалая Аўтуховіча”, справа незалежнага журналіста Дзяніса Івашына, зараз там судзяць дзеяча Саюзу палякаў у Беларусі Анджэя Пачобута.

Аляксандр Корзун у інтэрв’ю хваліцца выкананымі задачамі і дасягненнямі. Прыводзім далей характэрныя цытаты:

“Вся наша работа построена на том, чтобы обеспечить законное и справедливое правосудие. Как и прежде, мы работали над повышением эффективности работы судов, выполняли поручения Главы государства, которые были озвучены на совещании по вопросам совершенствования работы судов в мае 2019 года. Что касается результатов, то стремиться всегда есть к чему. Но вместе с тем есть достижения, которые наглядно показывают, что мы идем по правильному пути. 

Можно с уверенностью говорить, что качество и оперативность вынесенных решений в областном суде динамично растут. Вместе с тем наблюдается некоторое увеличение поступивших на рассмотрение судами области дел и материалов. Если в 2021 году эта цифра была 55 444, то в 2022-м поступление составило 58 885 дел. По рассмотренным уголовным делам меры наказания в виде лишения свободы приняты в отношении 976 граждан. 
В 2022 году у нас улучшилась работа в гражданском судопроизводстве, по качеству рассмотрения уголовных и административных дел. Судами области с первого судебного заседания рассматривается порядка 73 процентов дел. С первого и второго заседаний – более 90 процентов дел. Это один из лучших показателей в республике. Стоит сказать, что при этом допускались и некоторые ошибки, связанные с применением законодательства. Но все они устранялись судом апелляционной и надзорной инстанций”. 

– Оперативность и качество рассмотрения дел, уменьшение обоснованных обращений граждан и вопросы общей организации работы, которые напрямую связаны с рассмотрением дел. Повышенное внимание мы всегда уделяем идеологической составляющей в работе судей и аппарата судов. Перед нами стоит задача, чтобы сроки рассмотрения дел и время нахождения участников процесса в суде были минимальными, а количество необоснованных отложений дел сводилось к нулю”. 

Прыгадаў судовы чыноўнік і крымінальныя справы Мікалая Аўтуховіча і Соф’і Сапегі:

– Не ошибусь, если скажу, что одно из самых громких дел минувшего года, которое стало резонансным не только для области, но и всей страны, – дело группы Николая Автуховича. Вместе с ним на скамье подсудимых были еще 11 человек, которые так или иначе оказывали ему содействие в террористических действиях и планах. За ходом дела следила широкая общественность, в том числе и граждане других стран. Процесс был трудным. Сама длительность его говорит о том, что были детально исследованы все обстоятельства дела, чтобы принять законное и справедливое решение в отношении всех двенадцати обвиняемых. На данный момент происходит ознакомление обвиняемых с протоколами, аудиозаписями судебных заседаний. После чего дело будет направлено в Верховный Суд для рассмотрения апелляционных жалоб. 

В этом контексте показательным можно назвать дело, рассмотренное в мае 2022 года в отношении Софьи Сапеги, которая являлась администратором экстремистского Telegram-канала «Черная книга Беларуси». Девушка признана виновной в умышленных действиях, направленных на возбуждение социальной вражды и розни, повлекшей тяжкие последствия. Также она признана виновной в незаконном сборе и распространении сведений о частной жизни сотрудников силовых ведомств.

Успомнім тут і іншыя, толькі найбольш гучныя “дасягненні” абласнога суду за апошні год:

21 лютага Гродзенскі абласны суд скончыў разгляд справы географа Руслана Садоўнічага, якога звінавацілі ў здзяйсненні злачынстваў адразу паводле трох крымінальных артыкулаў:арт. 369, ч. 1 арт. 130, ч. 1 арт. 366. Яго трымалі ў карцары і вялі на суд з заламанымі рукамі: У выніку засудзілі да 3,5 гадоў узмоцненага рэжыму за паведамленні міліцыянтам.Звінавацілі ў тым, што, «адчуваючы нянавісць да дзейснай улады», ён напісаў мноства абразлівых паведамленняў на адрас супрацоўнікаў міліцыі і іх блізкіх. Засуджаны мае 3-ю групу інваліднасці па зроку.

2 чэрвеня ў Гарадзенскім абласным судзе абвешчаны прысуд мазырчуку Яўгену Збароўскаму, якога напрыканцы чэрвеня 2022 года ўнеслі ў “спіс тэрарыстаў”. Справу “разглядаў” суддзя Ігар Собалеў. Крымінальная справа 28-гадовага Збароўскага не зусім звычайная: яго звінавацілі адразу па 9 (!) артыкулах Крымінальнага кодэкса, а сам судовы працэс доўжыўся з 14 лютага амаль 4 месяцы. У выніку пазбаўленне волі тэрмінам на 8 гадоў ў “папраўчай” калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

23 чэрвеня ў Гарадзенскім абласным судзе абвешчаны прысуд палітвязняволенаму Аляксею Забірану. Суддзя Дзмітрый Бубенчык прызнаў яго вінаватым паводле арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»), арт. 368 КК («Абраза Лукашэнкі») і арт. 130 КК («Распальванне варожасці ці варажнечы») і агучыў вырак: тры гады калоніі агульнага рэжыму. Таксама мужчына мусіць выплаціць 1000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды пацярпеламу і штраф — 1600 рублеў.

18 ліпеня ў Гарадзенскім абласным судзе агучылі прысуд актывістцы з Пружанаў Юліі Лаптановіч, якую перад тым утрымлівалі за кратамі 9 месяцаў. Суддзя Віктар Сянько прызнаў палітзняволеную вінаватай па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса і асудзіў да пяці гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Акрамя гэтага, суд прызначыў Лаптановіч штраф 608 рублёў.

У жніўні былы гарадзенскі ратавальнік Аляксандр Курганскі, які быў пад вартай яшчэ са снежня 2021 г. засуджаны да 1,5 года калоніі і штрафу 1600 рублёў за лайк пад каментаром пра смерць супрацоўніка КГБ Федасюка, які загінуў пасля ўварвання ў кватэру Андрэя Зельцэра. Крымінальную справу “разглядаў” суддзя Аляксандр Козел, які прызнаў Курганскага вінаватым паводле артыкулу 369 КК РБ.

У жніўні 4,5 года калоніі прысудзілі жыхару Зэльвеншчыны. Сяргея Кірыковіча звінавацілі ў публічнай абразе і пагрозе прымянення гвалту ў адносінах да Лукашэнкі, распальванні варожасці і варажнечы. Апошняе абвінавачаньне тычыцца расейскіх вайскоўцаў. Прысуд па 3 артыкулах КК вынес Дзмітрый Бубенчык у Гарадзенскім абласным судзе.

7 верасьня Гарадзенскі абласны суд скончыў разгляд справы Марыны Санкевіч, якой інкрымінавалі адразу чатыры крымінальныя артыкулы: ч. 1 арт. 342 «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», ч. 1 арт. 368 «Абраза Лукашэнкі», ч. 1. арт. 293 «Масавыя беспарадкі», а таксама ч. 1 арт. 130 «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы». Справу разглядаў Дзмітрый Бубенчык, які прысудзіў ажно 7 (!) гадоў калоніі.

9 верасьня ў Гарадзенскім абласным судзе агучылі вырак 37-гадоваму палітвязню Аляксею Сянько. Суддзя Анатоль Заяц прызнаў мужчыну вінаватым паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (Распальванне сацыяльнай варожасці) і прысудзіў два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Палітвязень быў затрыманы ў Слоніме яшчэ 29 верасьня 2021 году за каментары пасьля забойства Андрэя Зельцара. 

12 верасьня ў Гарадзенскім абласным судзе агучылі прысуд палітвязню Рыгору Грыгу — чатыры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яго затрымалі 29 верасня мінулага года ў Гародні па «справе Зельцэра». У час утрымання пад вартай Грыгу выставілі абвінавачванне яшчэ ў абразе Лукашэнкі і закліках да санкцый. Усяго судзілі ажно па 5 артыкулах КК. Прысуд абвесціў суддзя Мікалай Рачынскі.

14 верасьня ў абласным судзе палітвязню-журналісту Дзянісу Івашыну прысудзілі 13 гадоў і 1 месяц калоніі. Таксама яму прысудзілі штраф 150 базавых. Яго звінавацілі па арт. 365 (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў) і ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве). Прысуд вынес суддзя Валерый Раманоўскі. Суд цягнуўся месяц у закрытым рэжыме, бо на працэсе “разглядалі дадзеныя, якія складаюць дзяржаўную таямніцу”.

3 кастрычніка ў Гарадзенскім абласным судзе абвесцілі жорсткі прысуд 28-гадоваму кіроўцу таксі з Ліды Эдварду Вільчэўскамудзевяць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Таксама ён павінен заплаціць пацярпеламу 2000 рублёў кампенсацыі. За каментары ў сацсетках і знойдзеныя падчас ператрусу “вожыкі” яго асудзілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Прысуд вынес суддзя Мікалай Рачынскі.

У кастрычніку ў Гарадзенскім абласным судзе абвешчаны жорсткі прысуд Юрыю Станеўскаму, якога КДБ ўнес у спісы асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці. Судовы працэс вёў суддзя Анатоль Заяц. Ён прысудзіў 7 гадоў калоніі. Станеўскага звінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса за паведамленні ў Telegram-чатах.

У кастрычніку ў Гарадзенскім абласным судзе абвешчаны прысуд 34-гадоваму жыхару Слоніма Аляксандру Петушкову. Суддзя Дзмітрый Бубенчык прысудзіў 7,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Петушкова прызналі вінаватым адразу паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Быў затрыманы 12 студзеня 2022 года за «негатыўную інфармацыю» у тэлеграм-чатах з нагоды падзей у Казахстане.

4 лістапада Гарадзенскі абласны суд абвесціў жорсткі прысуд 20-гадоваму жыхару Гародні Сяргею Рабцаву, якога звінавацілі ў распальванні сацыяльнай варожасці, масавых беспарадках, а таксама абразе і паклёпе на Лукашэнку. Рабцава затрымалі 30 верасня 2021 года, больш за год да суда ўтрымліваўся ў турме Гародні. Судовы працэс пачаўся 24 кастрычніка. Суддзя Мікалай Рачынскі прысудзіў пазбаўленне волі тэрмінам на шэсць з паловай гадоў узмоцненага рэжыму.

16 лістапада ў Гарадзенскім абласным судзе засудзілі Андрэя Ханевіча паводле арт. 369-1 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) і арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Віталь Кулеш, які прысудзіў пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму. 47-гадовы Андрэй Ханевіч працаваў апаратчыкам у цэху “Карбамід – 3” у “Гродна – Азот”. Мужчына мае траіх дзяцей.

16 лістапада да дзевяці гадоў пазбаўлення волі паводле дзевяці (!) артыкулаў Крымінальнага кодэкса засудзілі 32-гадовага Сяргея Нялепку. Прысуд аформіў суддзя Гарадзенскага абласнога суда Віктар Сянько. Пракурор прасіў асудзіць Нялепку да 16 гадоў пазбаўлення волі, але суддзя абмежаваўся 9 гадамі калоніі. Нялепку ў сакавіку 2022 года затрымаў ГУБАЗ па Гарадзенскай вобласці.

19 снежня ў Гарадзенскім абласным судзе пачаўся разгляд крымінальнай справы палітзняволенага Валерыя Троцкага, якога звінавацілі ў здрадзе дзяржаве (ч.1 арт. 356). Справу разглядае суддзя Мікалай Рачынскі. Троцкага затрымалі ў Лідзе 18 траўня 2022 года. Суд ішоў у закрытым рэжыме.