мястэчка Гожа

31 студзеня 1833 году нарадзіўся Станіслаў Сільвестровіч, удзельнік паўстаньня 1863 году з Гожы (Гарадзенскі р-н).

Сільвестровіч быў сябрам Гарадзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі, летам 1863 году — паўстанцкі начальнік Гарадзенскага ваяводства.

Нарадзіўся ў 1833 годзе ў сям’і Сільвестровічаў, якія валодалі Гожай з 1787 года. Скончыў Тартускі ўніверсітэт. Вярнуўся Пасля смерці бацькі стаў гаспадаром маёнтка, вярнуўся ў Гожу, значна палегчыў павіннасці сялян. У 1861 годзе пазнаёміўся з удзельнікамі Гарадзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі, у тым ліку і з Кастусём Каліноўскім.

У першыя месяцы паўстання Гожа была цэнтрам паўстанцкай дзейнасці ў ваколіцах Гародні. Сюды перакідваліся дакументы і грошы з Каралеўства Польскага, якое знаходзілася за Нёманам. Пасля выезду Каліноўскага ў Вільню Сільвестровіч стаў паўстанцкім начальнікам Гарадзенскага ваяводства, але ўжо ў ліпені 1863 году быў арыштаваны разам з паўстанцкім сакратаром, стрыечным братам Зыгмунтам Урублеўскім.

Маўчаў больш за восем месяцаў і даў першыя паказанні толькі пасля забойства Каліноўскага. У канцы 1864 году быў высланы ў сібірскія шахты на катаргу тэрмінам на восем год. Маёнтак Гожа быў канфіскаваны, жонка Сільвестровіча і двое яго сыноў Фелікс і Станіслаў пакінуты без сродкаў да існавання.

У 1876 годзе атрымаў дазвол перасяліцца ў гарадок Ядрын Казанскай губерні. У 1878 годзе атрымаў дазвол прыехаць на чатыры месяцы дадому, дзе ўпершыню за 15 гадоў пабачыў сваіх блізкіх — жонку і сыноў.

Памёр каля 1910 года ў Стрэльчым на Валыні.