Выйшаў на волю палітзняволены, былы настаўнік гісторыі з Смаргоні, Андрэй Пятроўскі.

Ён быў асуджаны на 1,5 гады калоніі за тое, што паказаў 11-класнікам на ўроку грамадазнаўства відэаролік з лагатыпам, які прызнаны „экстрэмісцкім”.

Сярод вучняў быў сын мясцовай чыноўніцы, які зняў гэта на мабільны тэлефон і выклаў запіс у „сямейны чат”. Пасля настаўніка звольнілі і завялі крымінальную справу.

Вясна