На справаздачна-выбарчай канферэнцыі Гарадзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў быў абраны новы кіраўнік. Арганізацыю ўзначаліў небезвядомы Віктар Лісковіч.

Раней Лісковіч быў старшынём Пастаяннай камісіі Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці.

Паўнамоцтвы члена Савету Рэспублікі ў Віктара Лісковіча засталіся.

Новае прызначэнне сведчыць пра тое, што альбо ва ўладных структураў праблемы з “кадрамі”, альбо асабліва адданыя рэжыму чыноўнікі ўзнагароджваюцца новымі пасадамі.