Улады працягваюць рэпрэсіўную палітыку і цэлы час пашыраюць спіс “экстрэмісцкіх фармаванняў” і “экстрэмісцкіх матэрыялаў”. Значаная частка з іх прыпадае на Гарадзеншчыну.
24 студзеня КГБ запісаў у лік “экстрэмісцкіх фармаванняў” рэсурс volkovysk.by

У лік “экстрэмісцкіх матэрыялаў” з Гарадзеншчыны трапілі:
Старонка карыстальніка «Руслан Кулевич», выдання MOST і праекту «Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі» ва ўсіх сацсетках.
Суполка ва «Укантакце» «Новости Гродно | Grodno.news»;
Праўдападобна, што хутка ў такі спіс трапяць усе незалежныя паблікі і інфармацыйныя рэсурсы, якія створаны не дзяржавай.