Па дадзеных дзяржаўнага памежнага камітэту, пры ўездзе ў Беларусь летась затрымалі 52 чалавекі за «экстрэмізм». Але па інфармацыі «Вясны», агулам за 2022 год і пачатак 2023 года было затрымана не менш за 58 беларусаў.

З іх мінімум 10 чалавек ужо асуджана да пазбаўлення волі, 4 чалавекі — да «хатняй хіміі», а супраць яшчэ 7 узбудзілі крымінальныя справы. Некаторых з затрыманых судзілі паводле адміністрацыйных справаў і змяшчалі на «суткі».

Апошнім часам улады ўсё часцей заклікаюць з’ехаўшых беларусаў вяртацца дадому, маўляў, пасля афіцыйнага зварота і раскаяння ім не будзе пагражаць пазбаўленне або абмежаванне волі. Але цяпер жанчыне, якая вырашыла скарыстацца праўладнай праграмай «Дорога домой», пагражае да 15 гадоў зняволення.

Распавядаем, за што сілавікі пераследуюць беларусаў, якія вяртаюцца з-за мяжы, каго з затрыманых адправілі на вялікія тэрміны ў калонію і на якіх умовах улады заклікаюць людзей вяртацца.

Вясна