
Бліжэйшым часам слонімскую сінагогу зноў выставяць на аўкцыён. Пачатковы кошт яе будзе 130 тысяч беларускіх рублёў.
У 2020 годзе сінагогу выкупіла Ілона Караваева з Менску за 30 тысяч беларускіх рублёў, але пачаць рэстаўрацыю ў яе не атрымалася, таму гістарычны помнік зноў перададзены на баланс гораду.
Сінагога ў Слоніме – сама стары архітэктурны помнік горада над Шчарай. Сінагога была пабудавана ў 1642 годзе. Яна з’яўляецца помнікам архітэктуры эпохі барока з архітэктурна-кампазіцыйнымі прыёмамі, характэрнымі для манументальнага дойлідства Беларусі 17-18 стагоддзяў і арыгінальным арнаментальна-дэкаратыўным вырашэннем інтэр’ера.
У 2018 годзе было праведзена тэхнічнае абследаванне сінагогі. Пасля правядзення абследавання інжынеры паведамілі, што тэрмінова патрэбен рамонт даху. Потым ішло абследаванне сценаў і трэшчынаў сінагогі. А вясной 2020 года павінны былі працы па аднаўленні, але такі і не пачаліся.
Слонімцы спадзяваліся і верылі, што нарэшце самы старэйшы помнік горада над Шчарай пачнуць рэканструяваць. Але надзеі сталіся марнымі. Тым больш, што ў свеце пачаў лютаваць каронавірус, потым Беларусь патрапіла пад еўрапейскія санкцыі, пачалася вайна ва Украіне. Таму ўсім, найперш багатым людзям і краінам, стала не да слонімскай сінагогі. Дзеля рэстаўрацыі сінагогі Ілона Караваева нават стварыла спецыяльны фонд “Ратуючы спадчыну”, які павінен быў збіраць сродкі на рэканструкцыю помніка. Праўда, інвестараў і дзяржаўных праграм для падтрымкі праекту не знайшлося. А 14 чэрвеня ў Гарадзенскім абласным судзе фонд “Ратуючы спадчыну” ліквідавалі. Ініцыятарам гэтага выступіла сама заснавальніца фонду Ілона Караваева.