1 лютага ў Гародні працягваўся разгляд трэцяй крымінальнай справы супраць баранавіцкага палітвязня Уладзіміра Гундара. Быў агучаны вынік судова-лінгвістычнай экспертызы: словы Гундара з’яўляюцца літаратурнымі, але ж могуць успрымацца як абраза.

Таксама былі апытаныя сведкі — супрацоўнікі гарадзенскай турмы, якія неслі службу ў дзень, калі (на думку абвінавачвання) была здзейснена тая абраза. Міліцыянты казалі амаль адно і тое ж, ды іх сведчанні супадалі з тым, што было зачытана ў 1-ы судовы дзень.

Пракурорка Герасіменка ізноў не прыйшла на суд, спаслаўшыся на занятасць.

Нагадаем, Гундара судзяць за нібыта публічную абразу пракуроркі Людмілы Герасіменка падчас суду па «справе Аўтуховіча».

Паводле Берасцейскай вясны