фота мае ілюстрацыйны характар

Дэпартамент па турызме Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь стварыў адмысловы каляндар культурных падзей на 2023 год. На Гарадзеншчыне ў розных гістарычных мясцовасцях шмат цікавага запланавана на травень і чэрвень.

У лютым, сакавіку і красавіку ж нічога асаблівага ў Гарадзенскай вобласці не адбудзецца. Толькі на 4 сакавіка ў Гародні запланаванае свята рамеснікаў “Казюкі”. Яно праводзіцца ў горадзе над Нёманам ужо больш 20 гадоў, аднак пасля таго, як за правядзенне гэтага свята неаднаразова пераследаваліся прадстаўнікі Саюзу палякаў у Беларусі, яно стала зусім афіцыёзным і праходзіць празмерна будзённа.

На 23 красавіка ў Сапоцкіне запланавана таксама “Свята пісанкі”. Фэст пройдзе ўжо 7-ы раз, а яго месца абранае невыпакова – У Сапоцкіне даўно існуе адметная тэхналогія фарбавання велікодных яек, якая залічана ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі.

Каляндар рэгіянальных культурных падзей размешчаны на сайце Нацыянальнага агенцтва па турызме, аднак у беларускамоўнай версіі сайту яго дагэтуль няма. Як ужо стала звыкла на дзяржаўных сайтах дамінуе расейская мова.