Палітзняволены журналіст Анджэй Пачобут даслаў ліст на волю. Пра гэта паведаміла ў фэйсбуку яго жонка Аксана Пачобут.

У лісце Анджэй піша:

«…Сейчас суды идут каждый день, поэтому не успеваю писать в традиционном режиме, но ты не переживай – всё нормально.

Передавай привет всем кто меня не забыл, кто вспоминает, молится за меня и просто переживает за мою судьбу.

Когда везут на суд всегда думаю, что я теперь очень близко к дому, всего каких-то метров 700-800. Так близко я давно не был. От этого даже не по себе становится. Ведь привык, что далеко…».

Напомнім, што, палітзняволенага журналіста абвінавачваюць у закліках да дзеянняў абмежавальнага характару, якія скіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэксу), а таксама ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса).

Журналіст і дзеяч Саюзу палякаў Беларусі быў затрыманы 25 сакавіка 2021 года ў Гародні пасля ператрусу ў сваім доме. Затым яго даставілі ў Цэнтральны апарат Следчага камітэту ў Менску, дзе адбыўся допыт. Яго пакінулі пад вартай у СІЗА-1 на Валадарскага напачатку ў статусе падазраванага па крымінальнай справе паводле ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэксу. Пазней быў пераведзены ў жодзінскую следчую турму № 8. Зараз – у турме №1 Гародні.

4 кастрычніка 2022 г. КДБ дадаў журналіста ў “Спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці”.

Судовы працэс праходзіць у закрытым рэжыме.