
3-га лютага незаконна трапіць у Польшчу з Беларусі спрабавалі 55 чалавек. Сярод іх былі грамадзяне Эфіопіі, Конга, Малі, Камеруна і Гвінеі.
Некаторыя мігранты пераплылі Свіслач. Пра гэта паведамляе памежная служба Польшчы. Раней польскі бок адзначаў, што мігранты працягваюць прыбываць у Беларусь праз Расею. Улады РФ і РБ фактычна спрыяюць такому перамяшчэнню.