
Палітвязень Павел Мажэйка даслаў кранальны ліст сям’і. Жонка журналіста Ірына Чарняўка падзялілася ім у фэйсбуку. Яна паведаміла, што Паўлу дайшлі фотаздымкі дзяцей.
Мажэйка піша: “…Цябе і Нусю памятаю да дробачак, а Юрца аблічча неяк знікла. Не мог усё аднавіць яго. Толькі самага маленькага з пашпарта. Перажываў усё, думаў, так жа не можа быць…”.

Інфармацыі пра крымінальную справу журналіста няма амаль ніякай дагэтуль.
Напомнім, што Павел Мажэйка быў затрыманы і арыштаваны 30 жніўня ў Гародні, калі вярнуўся туды з Беластоку. Ужо больш 5 месяцаў ён знаходзіцца за кратамі ў СІЗА гарадзенскай турмы. За што — дакладна невядома дагэтуль, яго адвакат знаходзіцца пад жорсткай падпіскай аб неразгалошванні. Тэрмін “следства” цэлы час падаўжаецца.
Падтрымайце Паўла: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Павел Іванавіч Мажэйка