
ваенкамат у Гародні
У Беларусі стала больш людзей, якія прыдатныя для прызыву ў войска па стане здароўя. Міністэрства аховы здароўя і Мінабароны панізілі планку для набору ў войска пастановай №1/10 ад 18 студзеня.
Цяпер трапіць на службу ў сілы спецыяльных аперацый — элітную частку войска РБ — можна з масай цела не больш за 100 кіль. Раней у ССА не бралі, калі чалавек важыць больш за 90 кг.
Таксама прыдатнымі з нязначнымі абмежаваннямі будуць людзі з атлусценнем II ступені з індэксам масы цела больш 37 кг/м2. Будуць браць на службу і з блізарукасцю кожнага вока ў адным з мерыдыянаў больш 6,0 дптр і да 8,0 дптр. Калі ў вас артэрыяльная гіпертэнзія I або II ступені без паразы органаў-мішэняў або АКС — вы таксама можаце служыць. Не стане перашкодай для прызыву і гемарой без выпадзення вузлоў, бранхіяльная астма пры адсутнасці прыступаў больш за 5 гадоў і некаторыя ступені плоскаступнёвасці.
Раней людзі з такімі дыягназамі былі непрыдатнымі да ваеннай службы ў мірны час, але маглі прызнавацца абмежавана прыдатнымі ў ваенны час.
Змены дзейнічаюць з моманту апублікавання пастановы, гэта значыць з 4 лютага.