
У Лідзе 6 лютага пачнецца чарговы карны працэс па палітычна матываванай крымінальнай справе.
На лаве падсудных Андрэй Бабурчык. Яго затрымалі яшчэ ў пачатку лістапада мінулага году. Інкрымінуецца артыкул 342 Крымінальнага кодэксу, частка 1 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак альбо актыўны ўдзел у іх)
Працэс пачнецца ў 11 гадзін у панядзелак у Лідскім раённым судзе, яго будзе весці суддзя Ігар Кашко.