Днямі дзяржаўным чыноўнікам было расказана куды пойдзе электраэнергія з Астравецкай АЭС.

Пра гэта перад дзяржаўнымі медыямі выступаў намеснік міністра энергетыкі РБ Міхаіл Міхадзюк. З усяго аповяду вынікала нібыта, што прыярытэт будзе аддадзены сельскай мясцовасці. Але акрамя агульных словаў, не прагучала абсалютна ніякай канкрэтыкі. Якія населеныя пункты ў якіх канкрэтна раёнах Гарадзеншчыны ці ўсёй Беларусі будуць забяспечвацца электычнасцю – так і засталося загадкай.

Было сказана толькі наступнае: “Нам поступило более 80 тыс. заявок по этому вопросу, из них мы реализовали 84%. Отмечу, что в отдельных местностях сети строили по нормативам, когда на дом предполагалась 3,5-5 кВт.ч. Сегодня же население у нас запрашивает от 15 до 40 кВт.ч. Именно поэтому мы разработали с облисполкомами программу реконструкции электрических сетей. В первую очередь это коснется агрогородков и перспективных населенных пунктов”.