Першым “культурным праектам” новастворанага Генеральнага консульства РФ у Гародні стала канешне не вечарына паэзіі “сярбранага веку”, ці не канцэрт музыкі якога Скрабіна ці Рахманінава. І нават не прагляд лепшых расейскіх кінафільмаў. Першым “культурным праектам” стала выстава, прысвечаная Сталінградскай бітве і ўдзеле ў ёй беларусаў. Выстава канешне прасякнутая расейскай мілітарнай прапагандай.

Удзел у адкрыцці ўзялі выконваючы абавязкі генконсула Павел Марозаў і кіраўнік прадстаўніцтва Россотрудничества ў Рэспубліцы Беларусь Юрый Макушын, а такскма гарадзенскія чыноўнікі.

У далейшых планах консульства РФ і Россотрудничества – “продолжать планомерную работу по сохранению исторической памяти и воспитанию подрастающего поколения”.