Заснавальніка Symbal.bу Паўла Белавуса, нараджэнца Ліды, пачнуць судзіць 20 лютага

Заснавальнік крамы Symbal.by і культурніцкі мэнэджэр быў затрыманы 15 лістапада 2021. Паўла абвінавачваюць паводле ч.1 арт.356 (здрада дзяржаве), ч.1 арт.342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч.3 арт.361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), ч.1 арт.361-1 (кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем).

Паводле СК, Белавус «пад выглядам культурна-гістарычнага развіцця ў розных агульнадаступных сацыяльных сетках і на сайтах распаўсюджваў ідэі беларускага нацыяналізму, мэтай якіх была змена дзяржаўнай улады ў Беларусі».

Справу Белавуса пачнуць разглядаць у Мінгарсудзе 20 лютага. Працэс будзе весці суддзя Жанна Брысіна.

Падтрымайце Паўла: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Павел Мікалаевіч Белавус

Вясна