У Свіслачы дзяржаўная структура БРСМ адзначыла нейкі прыдуманы “День молодежных отрядов охраны правопорядка”. Пра гэта расказала раённая “Свіслацкая газета”

У Кітаі некалі ўлада стварала атрады хунвейбінаў, а ў Беларусі пад эгідай БРСМ ствараюцца нейкія аналагі. Гэтыя МООП нідзе не прапісаныя ў прававой сістэме і з’яўляюцца па-сутнасці парушэннем цяперашняга заканадаўства.

Пра папаўненне гэтых атрадаў расказала первый секретарь районного комитета ОО «Белорусский республиканский союз молодежи» Екатерина Данилович, якая сустрэлася з навучэнцамі старэйшых класаў СШ№2 імя Массонова Свіслачы.

Галоўная камсамолка Свіслацкага раёну расказала школьнікам пра перавагі знаходжання сярод “бойцов” МООП:

Что значит быть участником движения МООП? Это значит иметь право преимущественного зачисления при поступлении в учебные заведения МВД и на факультет внутренних войск Военной академии, это возможность проходить службу в элитных частях внутренних войск МВД, другие льготы и бонусы. Есть у МООП и свои интересные проекты: республиканские акции «К защите Отечества готов!», «Служим Беларуси», спартакиада «Академия мужества». Кто за порядок, кто готов помогать другим, добро пожаловать в отряд! Это, поверьте, полезный опыт”.

Што характэрна на такія сустрэчы ў школах прыводзяць пераважна дзяўчат, якіх таксама прымаюць у БРСМ.