У судзе Ленінскага раёна Мінска з 5 студзеня працягваецца разгляд крымінальнай справы супраць старшыні «Вясны» і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, ягонага намесніка і віцэ-прэзідэнта FIDH Валянціна Стэфановіча, каардынатара кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзіміра Лабковіча і завочна Дзмітрыя Салаўёва.

На судзе даследавалі ўсе 284 тамы крымінальнай справы і дапыталі праваабаронцаў.

9 лютага адбудуцца спрэчкі бакоў — пракурор Аляксандр Кароль запросіць ім тэрміны. Судовыя спрэчкі прызначаныя на 10:30. Гэта будзе 19-е пасяджэнне па справе.

Вясна