
Дыржктар Гарадзенскага абласнога драмтэатра і адначасна член Савету Рэспублікі Ігар Гедзіч у эфіры дзяржаўнага тэлеканала СТВ заявіў, што Польшча можа пачаць наступальную атаку цягам бліжэйшых 2-3 гадоў. Гедзіч выступаў у перадачы разам з іншымі “аналітыкамі”.
Гедзіч заявіў наступнае:
— Западное направление, группировка, которая в Польше развернута, представляет достаточно большую угрозу. Я хочу напомнить, что сейчас там четыре механизированные дивизии (11-я,12-я,16-я и 18-я). Более того, Мариуш Блащак, министр обороны Польши, заявил, что мы хотим создать боеспособную армию «Кулак». В принципе, до 2028 года продекламировано о том, что до 300 тысяч будет развернута группировка польских войск.
Ігар Гедзіч нарадзіўся ў Гародні, у 1993 годзе скончыў Менскае ваеннае інжынернае вучылішча. У 2004 годзе скончыў Камандава-штабны факультэт “Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь”. У арміі праслужыў 23 гады і звольніўся палкоўнікам. Але на ранняй пенсіі Ігар Гедзіч не засядзеўся, яго кар’ерны рост быў яшчэ наперадзе. Палкоўнік раптам адчуў пакліканне паслужыць Мельпамене. Уладнымі структурамі ён быў прызначаны ажно дырэктарам Гарадзенскага абласнога драматычнага тэатру. Там палкоўнік паспяхова “зачысціў” увесь калектыў.
Паралельна Гедзіча вялі па дэпутацкай дарожцы. Спярша ён стаў дэпутатам гарсавету, а потым быў прызначаны яшчэ вышэй – членам Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.
Апошнім часам універсальны палкоўнік Гедзіч стаў яшчэ і стратэгам дзяржаўнага развіцця і аналітыкам.