Жонка палітвязня-журналіста Дзяніса Івашына Вольга паведаміла пра тое, што ён трапіў у шпіталь.

Вольга Івашына:

“Дзяніс Івашын, перажыў досыць складаны этап, бо прыбыў у калонію з тэмпературай 39°, “дзякуй” фельчару гарадзенскай вязьніцы і асабіста Казакову за такі экстрым-тур… Карантыну як такога не было, бо ў такім стане Дзяніс, натуральна, адразу патрапіў у шпіталь. Адчуваў сябе надта кепска, нават ня мог нам пісаць. Але нашы лісты ён атрымаў, то чакаем на вестачку ў хуткім часе. Дзяніс знаходзіцца ў 11 атрадзе, то заклікаю пісаць яму з гэтай пазначкай”.

Пісаць на адрас: ПК-15, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, 212013, 11 атрад, Івашыну Дзянісу Яўгенавічу