
8 лютага ў 14:30 у Гарадзенскім абласным судзе абвесцяць прысуд журналісту-палітвязню Анджэю Пачобуту, актывісту польскай меншасці ў Беларусі.
Судзіць Пачобута пачалі 16 студзеня. Суд праходзіць у закрытым рэжыме. Журналіста вінавацяць у закліках да санкцый і распальванні варожасці. Яму пагражае ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення волі. Анджэя Пачобута затрымалі 25 сакавіка 2021 года разам з іншымі актывістамі польскай меншасці. Яму прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні, але ён адмовіўся. „Распальванне варожасці” ўлады ўгледзелі ў артыкуле пра напад СССР на Польшчу ў верасні 1939-га.