У Ашмянах прайшоў семінар для “заместителей руководителей по идеологической работе и специалистов по кадрам организаций”. Пра гэта расказаў “Ашмянскі веснік”.

Кадры, як вядома са сталінскага часу, вырашаюць у нас усё. У Ашмянскім раёне ўсё вырашаюць жаночыя кадры. На семінары ў райцэнтры з дакладамі выступалі толькі жанчыны. Мяркуючы па фота прысутных у залі, там таксама былі толькі жанчыны. Такі яскравы гендэрны перакос сярод ашмянскіх ідэолагаў. Ашмянскія мужчыны альбо занятыя працай, альбо дыскрымінуюцца ў правах.