
Мілітарызацыя ў школах і іншых навучальных установах Беларусі нарастае. У Астраўцы правялі “мабілізацыю” школьнікаў у так званыя “молодёжные отряды охраны правопорядка” (МООП). Бадзёры рапарт пра гэта склала “Астравецкая праўда” – раённы медыйны інфармацыйны орган.
У Астраўцы гэтыя МООП (юрыдычна – незаконнае моладзевае фармаванне) папоўніла адразу 27 чалавек. Прысвячэнне ў “байцы” МООП адбывалася з усёй сур’ёзнасцю. Пакуль што бацькі маладзёнаў хутчэй усяго не разумеюць да чаго рыхтуюць іх дзяцей.


