Праўладны, блізкі да сілавікоў Telegram-канал, размясціў відэа затрымання Паўла Пашукевіча, жыхара Дзятлава Гарадзенскай вобласці, нібыта за пакінутыя ім камэнтары ў чаце «Дятлово для жизни», прызнанага рэжымам Лукашэнкі «экстрэмісцкім» яшчэ ўлетку 2021 года.

Аўтары роліка сцвярджаюць і сам Пашукевіч паўтарае гэта ў відэа, што раней інфармацыю пра яго «злачынствы» выстаўляў іншы Telegram-канал. Там Паўлу раілі прыйсьці з пакаяннем у міліцыю, але ён гэты заклік нібыта праігнараваў. І ў выніку быў затрыманы.

Што інкрымінуецца Паўлу, невядома, але, верагодна, размова ідзе пра абразу прадстаўнікоў улады (арт. 369) і паклёп на прэзідэнта (арт. 367) або абраза прэзідэнта (арт. 368), бо менавіта гэта Пашукевіч называе прычынай свайго затрымання.