
Пяць гадоў таму, 8 лютага 2018 году ў Свіслачы пасля цяжкай і працяглай хваробы памёр вядомы грамадска-палітычны актывіст Генадзь Радзецкі. Яму было 68 гадоў.
Генадзь Радзецкі нарадзіўся 12 кастрычніка 1949 года ў мясцовасці Каланая, што паблізу Поразава. Працаваў настаўнікам, у 1990-ых гадах актыўна ўключыўся ў грамадскі рух. Быў адным з кіраўнікоў Свіслацкай раённай суполкі БНФ „Адраджэнне”, актыўным сябрам Таварыства імя братоў Каліноўскіх. Удзельнічаў у фэстах Памяці паўстанцаў 1863 года, займаўся пчалярствам. Апошнія гады жыцця цяжка хварэў.