У судзе Ленінскага раёна Мінска з 5 студзеня працягваецца разгляд крымінальнай справы супраць старшыні «Вясны» і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага (https://prisoners.spring96.org/be/person/ales-bjaljackiy), ягонага намесніка і віцэ-прэзідэнта FIDH Валянціна Стэфановіча (https://prisoners.spring96.org/be/person/valjancin-stefanovicz), каардынатара кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзіміра Лабковіча (https://prisoners.spring96.org/be/person/uladzimir-labkovicz) і праваабаронцы Дзмітрыя Салаўёва (завочна).

На судзе даследвалі (https://spring96.org/be/news/110625) ўсе 284 тамы крымінальнай справы і дапыталі праваабаронцаў. 9 лютага адбудуцца спрэчкі бакоў — пракурор Аляксандр Кароль запросіць ім тэрміны. Судовыя спрэчкі прызначаныя на 10:30. Гэта будзе 19-е пасяджэнне па справе.