
Гарадзенскі прадпрымальнік Антон Янкоўскі выйшаў на волю пасля адміністрацыйнага арышту.
Антон — стваральнік студыі настольных гульняў А4 і ўласнік крамы «Кубік» у Гародні, папулярызатар беларускай традыцыйнай культуры. Ягоная каманда стварыла гульню «Паўстанцы» і «Мова».
Янкоўскі быў затрыманы 25 студзеня — на відэа сілавікоў ён казаў, што быў затрыманы за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у сацыяльнай сетцы».