
9 лютага абвінавачанне запрасіла для праваабаронцаў „Вясны” пакаранне пра пазбаўленне волі на тэрміны ад 9 да 12 гадоў. Пра гэтым паведамляюць іх калегі.
Пракурор Аляксандр Кароль запрасіў для кіраўніка праваабарончага цэнтра і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага 12 гадоў калоніі, для яго намесніка і віцэ-прэзідэнта FIDH Валянціна Стэфановіча – 11 гадоў, для Уладзіміра Лабковіча – 9 гадоў, а таксама завочна для Зміцера Салаўёва – 10 гадоў.
Адбываць тэрмін яны павінны будуць ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Таксама ўсім патрабуюць прызначыць штраф па 5 тысяч рублёў. Яны абвінавачваюцца па ч. 4 арт. 228 (кантрабанда арганізаванай групай) і па ч. 2 арт. 342 (фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).