Прысуд Анджэю Пачобуту – гэта помста уладаў, кажа старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец. Мы бачым, што ў краіне працягваецца пераслед іншадумцаў – актывістаў, палітыкаў і журналістаў. У Гародні прагучаў прысуд журналісту і дзеячу Саюза палякаў у Беларусі Анджэю Пачобуту. Вырак – 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму – агучыў суддзя Дзмітрый Бубенчык.

Беларуская асацыяцыя журналістаў рашуча пратэстуе супраць гэтага выраку. Анджэй Пачобут – мужны журналіст, кажа старшыня беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец.

-Проста ўпэўнены, што гэта не ёсць нейкім шокам для Андрэя, бо ён таксама вельмі добра разумеў і разумее, што адбываецца. І я памятаю, як яго судзілі ў 2010, 2011 і 2012 гадах. І я ведаю дакладна, што ён прыме гэта мужна.

Працэс над палітвязнем Анджэем Пачобутам праходзіў у Гарадзенскім абласным судзе з 16 студзеня ў закрытым рэжыме. Журналіст за кратамі ўжо больш за паўтара года.

Беларускае Радыё Рацыя