
10 лютага ў Гарадзенскім абласным судзе адбыліся спрэчкі бакоў, на якім смаргонскаму лекару Яўгену Бужынскаму запрасілі ажно 8 гадоў калоніі.
Абвяшчэнне прысуду прызначанае на 13 лютага.
Працэс пачаўся 30 студзеня. Бужынскі быў затрыманы яшчэ 10 чэрвеня 2022 году. Працэс вядзе суддзя Ігар Собалеў.
Бужынскі – спецыяліст па ультра-гукавай дыягностыцы Смаргонскай цэнтральнай раённнай больніцы. Яму інкрымінуюць ажно 6 артыкулаў Крымінальнага кодэксу:
ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў абмежавальнага характару, якія скіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь);
ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці);
арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады);
ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні Лукашэнкі);
ч. 2 арт. 366 (гвалт альбо пагроза ў дачыненні службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, альбо іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак);
ч. 2 арт. 368 (абраза Лукашэнкі).