
Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі не выключыў закрыцця і іншых пераходаў на мяжы з Беларуссю. Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі ў Бруселі.
«Калі казаць пра дзеянні з Беларусі, то мы не выключаем закрыцця памежных пераходаў з Беларуссю», — сказаў ён.
Напомнім, што сёння, 10 лютага, з 14:00 паводле беларускага часу з ініцыятывы польскага боку быў спынены рух у пункце пропуску «Баброўнікі».
У лістападзе 2021 года быў зачынены пераход у Кузніцы.
У выніку на мяжы Польшчы і Беларусі застаюцца толькі два пагранпераходы: у Цярэспалі і Кукурыках, дзе дзейнічаюць асобныя пункты пропуску для грузавога і іншых відаў транспарту.