
Стала вядома, што палітвязень Дзяніс Івашын выйшаў са шпіталю. Ён змешчаны ў вызначаны яму 11-ы атрад магілёўскай калоніі №15, дзе будзе адбываць тэрмін ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Пакуль больш нічога не вядома, але жонка палітвязня Вольга Івашына спадзяецца, што менавіта папраўлены стан здароўя стаў прычынай накіравання Дзяніса з бальніцы ў атрад.
Дзяніс Івашын засуджаны Гарадзенскім абласным судом да 13 гадоў і 1 месяцу калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго звінавацілі па артыкуле 365 Крымінальнага кодэкса (умяшанне ў дзейнасць супрацоўнікаў міліцыі) і ч. 1 арт. 356 (“здрада дзяржаве”). Таксама яго аштрафавалі на 4800 рублёў і прусудзілі 18 000 рублёў кампенсацыі дзевяці нібыта пацярпелым міліцыянтам.
Падтрымайце палітвязня: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Дзянісу Яўгенавічу Івашыну