
Дзяржава ўсё болей надае ўвагі рыхтоўлі маладога пакалення для розных сілавых структураў. Днямі ў Гародні падвялі вынікі і выбралі “лучший молодежный отряд охраны правопорядка”. Гэтыя МООПы ствараюцца праз моладзевую дзяржаўную арганізацыю БРСМ.
Удзельнікам такіх атрадаў забяспечваюцца ўсялякія прэферэнцыі і ільготы. У прыватнасці пры паступленні ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, пазней у розныя акадэміі кіравання.
На гэты раз у абласным цэнтры сабралі каля 100 прадстаўнікоў гэтых МООП – з трох гарадзенскіх ВНУ і розных каледжаў. Дзяржаўныя медыі адзначаюць, што ўсяго пад эгідай БРСМ у гэтыя “отряды” (іх ужо 55!) набрана каля тысячы хлопцаў і дзяўчат. Іх рыхтуюць у будучым да працы ў сілавых структурах, судах, пракуратурах. У аснове дзейнасці – савецкая і расейская ідэалогія.
Лепшым на гэты раз быў прызнанны МООП Гарадзенскага аграрнага ўніверсітэту.