Праўладныя арганізацыі Гародні правялі ля консульства Польшчы пікет, на якім выказалі свой пратэст супраць закрыцця Польшчай памежнага пераходу ў Баброўніках. Пра гэта паведамляюць афіцыйныя дзяржаўныя рэсурсы. На пікет былі сабраныя каля трох дзясяткаў чалавек. Удзельнікі акцыі вінавацілі польскія ўлады ў “правакацыях і дыверсіях”.