Сёння фігуранты справы «Вясны» выступяць з апошнімі словамі

Нагадаем, на мінулым тыдні пракурор Аляксандр Кароль запрасіў наступныя тэрміны для вясноўцаў:

старшыню «Вясны» і Нобелеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму – 12 гадоў калоніі;
намесніку старшыні «Вясны» і віцэ-прэзідэнту FIDH Валянціну Стэфановічу – 11 гадоў калоніі;
каардынатару кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзіміру Лабковічу – 9 гадоў калоніі;
13 лютага ў 11:00 у судзе Ленінскага раёну Менску праваабаронцы выступяць з апошнімі словамі. Як паведамлялі прапагандысты, прысуд фігурантам справы «Вясны» будзе абвешчаны нібыта на пачатку сакавіка.