У Гарадзенскім абласным судзе 13 лютага чакаецца абвяшчэнне прысуду па справе 31-гадовага жыхара абласнога цэнтра Кірыла Сусліна, якога затрымалі за каментары па “справе Зельцэра”, а абвінавачваюць па іншых артыкулах.

Кірыл Суслін

Судовы працэс, які пачаўся 6 лютага, вядзе суддзя Віталь Кулеш. 

Палітзняволены Кірыл Суслін быў затрыманы 30 верасня 2021 года па крымінальнай справе, пачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі  супрацоўніка КГБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. 26 снежня 2021 Кірыл быў пераведзены са следчай турмы № 8 у менскі СІЗА-1, а напрыканцы снежня мінулага года яго перавялі ў гарадзенскую турму № 1.

Але абвінавачваюць яго па іншых артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 3 арт. 361 (Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь);
  • ч. 1 арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці);
  •  ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі).

У лісце да маці палітвязень пісаў, што яму прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні, але ён адмовіўся, бо не лічыць сябе вінаватым.

Вясна