13 лютага ў Гарадзенскім абласным судзе смаргонскага лекара Яўгена Бужынскага засудзілі да 6 гадоў калоніі. Прысуд аформіў прадстаўнік абласнога органа Ігар Собалеў. Пракуратра запытвала 8 гадоў зняволення.

Гэты працэс пачаўся 30 студзеня. Бужынскі быў затрыманы яшчэ 10 чэрвеня 2022 году.

Бужынскі – спецыяліст па ультра-гукавай дыягностыцы Смаргонскай цэнтральнай раённнай больніцы. Яго судзілі ажно па 6 артыкулах Крымінальнага кодэксу:

ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў абмежавальнага характару, якія скіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь);

ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці);

арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады);

ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні Лукашэнкі);

ч. 2 арт. 366 (гвалт альбо пагроза ў дачыненні службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, альбо іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак);

ч. 2 арт. 368 (абраза Лукашэнкі).