
Як выглядаюць 500 паштовак, які Нобелеўскі цэнтр міру даслаў Алесю Бяляцкаму.
Іх напісалі наведвальнікі выставы ў Осла, прысвечанай нобелеўскім лаўрэатам гэтага году.
Адзначым, што сёння роўна 19 месяцаў з моманту затрымання Алеся Бяляцкага (https://prisoners.spring96.org/be/person/ales-bjaljackiy), Валянціна Стэфановіча (https://prisoners.spring96.org/be/person/valjancin-stefanovicz) і Уладзіміра Лабковіча (https://prisoners.spring96.org/be/person/uladzimir-labkovicz). Праваабаронцаў абвінавачваюць у «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
9 лютага пракурор Аляксандр Кароль запрасіў тэрміны для праваабаронцаў: ад 9 да 12 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Прысуд па справе «Вясны» будзе сімвалічна абвешчаны на пачатку вясны — 3 сакавіка ў 12:00.
Заклікаем вас падтрымаць вясноўцаў у такі цяжкі час!
СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу
Вясна