Гарадзенца Андрэя Шкляра будуць судзіць за “здраду дзяржаве” і разгалошванне дадзеных следствапаведаміў Telegram-канал «Право имеют». Раней мужчына працаваў у Кастрычніцкім РАУС Гродна.

Суд над Андрэем Шклярам пачнецца 20 лютага ў Гарадзенскім абласным судзе. Суддзя — Васіль Скок, пасяджэнне будзе закрытым. Шкляра будуць судзіць паводле арт. 356 ч.1 КК (Здрада дзяржаве) і арт. 407 КК (Разгалошванне дадзеных дазнання).

Андрэю Шкляру 38 гадоў, ён працаваў інспектарам крымінальна-выканаўчай сістэмы Кастрычніцкага РАУС у Гародні. Незадоўга да арышту ён падаў рапарт на звальненне, бо быў нязгодны з тым, як працуе сістэма. Затрымалі Шкляра ў лістападзе 2021 году.

Зараз Шкляр знаходзіцца ў гарадзенскай турме № 1 на вуліцы Кірава.